<<
>>

Особенности проведения земской реформы 1864 года в белорусских губерниях

1 студзеня 1864 г. было выдадзена Палажэнне аб губерн-скіх і павятовых земскіх установах, згодна з якім утвараліся губернскія і павятовыя земскія сходы як распарадчыя ўста-новы і губернскія і павятовыя ўправы — як выканаўчыя.

Земскія ўстановы ствараліся для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслу-гоўваннем насельніцтва і іншымі сферамі грамадска-куль-турнага жыцця. Выбары тут праводзіліся на аснове маёмас-нага цэнзу па трох курыях — памешчыцкай, гарадской і

сялянскай. Для сялян выбары былі шматступеннымі — сельскі і валасны сходы, павятовы з'езд.

На Беларусі земская рэформа не праводзілася аж да па-чатку XX ст. у сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання ] 863 — 1864 гг. не давяраў мясцовым апалячаным памеш-чьікам, якія складалі пераважную большасць у краі і пры выбарах земскіх устаноў па закону 1864 г. маглі захапіць іх у свае рукі. Дапусціць такога царызм ніяк не мог. На ўтва-рэнне выбарных земстваў, прычым у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях па спецыяльнаму выбарчаму зако-ну, урад адважыўся толькі ў 1911 г. Згодна з указам ад 14 са-кавіка 1911 г. аб ажыццяўленні ў беларускіх губернях Пала-жэння аб земствах, з некаторымі папраўкамі і змяненнямі, сельская грамада магла пасылаць у выбарчыя сходы паве-таў не больш як адну трэць усіх гласных1, а ў выбарчыя сходы губерняў — толькі аднаго сялянскага гласнага ад кожнага павета.

Паводле ўказа ад 14 сакавіка 1911 г., што быў уведзены ў дзеянне ў парадку прымянення артыкула 87 Асноўных дзяр-жаўных законаў, выбаршчыкі падзяляліся на дзве курыі2: поль-скую і рускую. Законам істотна ўрэзваліся правы апалячанага насельніцтва Беларусі па фарміраванню земскіх устаноў і ўдзе-лу ў іх працы; амаль поўнасцю адхіляліся ад удзелу ў земствах асобы іудзейскага веравызнання. Быў уведзены даволі высокі маёмасны цэнз: у выбарах маглі ўдзельнічаць сяляне, якія мелі не менш 75—125 дзесяцін зямлі, і гараджане, якія вало-далі нерухомай маёмасцю коштам не ніжэй чым 750—7500 руб. Каб колькасна ўзмацніць «рускую курыю», у яе склад уклю-чаліся нават багатыя немцы, латышы і інш.

Што тычыцца структуры і кампетэнцыі земскіх губерн-скіх і павятовых сходаў і ўпраў, то губернатарам і міністру ўнутраных спраў было дадзена права прыпыняць выканан-не іх распараджэнняў, «калі яны супярэчылі законам ці дзяржаўнай карысці». Такая фармулёўка заканадаўства да-вала магчымасць губернатарам прыпыняць практычна лю-бое рашэнне земстваў. 28.

<< | >>
Источник: История государства и права Беларуси. Шпаргалка 2017. 2017

Еще по теме Особенности проведения земской реформы 1864 года в белорусских губерниях:

  1. Особенности проведения судебной реформы 1864 года в белорусских губерниях
  2. Проведение аграрной реформы П.А. Столыпина в белорусских губерниях в начале XX века
  3. Отмена крепостного права в белорусских губерниях в результате крестьянской реформы 1861 года
  4. Реорганизация местных органов государственной власти в белорусских губерниях в ходе крестьянской реформы 1861 года
  5. Учреждение российской адвокатуры в ходе судебной реформы 1864 года
  6. § 1. С древнейших времен до судебной реформы 1864 года
  7. 23.Судебная реформа 1864 г. Особенности на Беларуси.
  8. ПРОДОЛЖЕНИЕ ПОЛИТИКИ РЕФОРМ. ЗЕМСКОЕ И ГОРОДСКОЕ САМОУПРАВЛЕНИЕ, СУДЕБНАЯ, ВОЕННАЯ И ДРУГИЕ РЕФОРМЫ
  9. 22.Реформа 1861 г. Особенности проведения на территории РБ. Восстание Калиновского
  10. § 1. Региональный фактор в формировании судебной системы Российской империи с 1727 по 1864 гг. (на примере Новгородской губернии)
  11. ГЛАВА II. СУДЕБНЫЕ ОРГАНЫ НОВГОРОДСКОЙ ГУБЕРНИИ В ПОРЕФОРМЕННЫЙ ПЕРИОД (1864-1917 ГГ.)