Административно-территориально деление отечественных земель в составе Российской Империи
В результате разделов Речи Посполитой (1772, 1793, 1795) белорусские земли с населением около 3 млн человек вошли в состав северо-западного региона Российской империи. В соответствии с проведенной в 1796 г.
административной реформой здесь образовались губернии: Белорусская с губернским городом Витебском, Минская с губернским городом Минском и Литовская с губернским городом Вильна. В результате нового административного деления России 1801—1802 гг. Белорусская губерния была разделена на Могилевскую и Витебскую. До 1856 г. они входили в состав Белорусского (Витебского, Могилевского и Смоленского) генерал-губернаторства. Литовская губерния разделилась на Гродненскую и Виленскую, которые вместе с Минской губернией до 1912 г. находились в составе Литовского (Виленского) генерал-губернаторства. Во время восстания 1830—1831 гг. и несколько лет спустя Минская губерния имела статус отдельного генерал-губернаторства (1831 — 1834). Окончательное административно-территориальное деление Беларуси в составе пяти губерний (Могилевской, Витебской, Гродненской, Виленской и Минской) закрепилось в 1843 г. и оставалось таким до Первой мировой войныНа Беларусі з 1777 г. былі распаўсюджаны агульнарасійскія адміністратыўныя органы кіравання і расійская сістэма адміністратыўнага падзелу. Канчаткова яна аформілася пасля губернскіх рэформ 1796 і 1801 гг. – былі ўтвораны Літоўскае (пасля Віленскае) генерал-губернатарства (Віленская, Мінская і Гродзенская губерні) і Беларускае генерал-губернатарства (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Губерніі былі падзелены на паветы. Кіруючыя пасады займалі прысланыя з расійскіх губерній чыноўнікі. Але другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі маглі займаць прадстаўнікі мясцовага дваранства. Відавочнасць пераёмнасці ўлады стварыла захаванне дзейнасці тых палажэнняў Статута 1588 г., якія не супярэчылі расійскаму заканадаўству.
Беларуская шляхта атрымала ад расійскіх улад роўныя правы з расійскім дваранствам і абяцанне захаваць зямельную маёмасць. Галоўнае патрабаванне – прынесці прысягу на вернасць. Шляхта страціла права на канфедэрацыі, на прыватнае войска, на ўдзел у Сеймавых паседжаннях – але атрымала права выбіраць членаў губернскіх і павятовых судоў, а так сама атрымліваць займы ў цэнтральных банках Расіі і права займацца вінакурэннем. Пасля трэцяга падзелу пераважная большасць шляхты прысягнула Кацырыне II. Толькі найбольш радыкальная шляхта пакінула новыя межы імперыі, галоўным чынам гэта былі ўдзельнікі паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Так, да 1800 г. канфіскавана было толькі 26 маёнткаў (каля 38.000 сялян) па ўсёй Беларусі.
Урад захаваў канфесійную сітуацыю, якая склалася ў межах былой Рэчы Паспалітай. Таму каталіцкай шляхце і духавенству падстаў для недавольства створана не было. Захаваўся і ордэн езуітаў, забаронены ў Еўропе згодна рашэнню папы – Кацярына II шукала падтрымкі ўплывовай рэлігійнай арганізацыі. У 1773 г. у Магілёве была заснавана Беларуская каталіцкая епархія, якая ў 1782 г. пераўтварылася ў архібіскупства. Гэта было зроблена, каб перапыніць умяшальніцтва ў рэлігійныя справы з-за межаў імперыі. У гэтым жа рэчышчы каталіцкія манастыры былі выведзены з падпарадкавання замежным генералам і перададзены епархіальным біскупам (1795 г.).
У 1798 г. на беларускіх землях было ўтворана тры каталіцкія епархіі (з шасці расійскіх). Улады пільна сачылі за каталіцкім духавенствам – але значных перашкод у звычайнай дзейнасці не чынілі. Адносіны паміж канфесіямі былі складанымі – з-за пераходу вернікаў з адной канфесіі ў другую. Афіцыйна гэта забаранялася, завыключэннем перахода ў праваслаўе. Так, у красавіку 1794 г. быў выдадзены аб пераводзе ўніятаў у праваслаўе, так званым “уз’яднанні”. Дзякуючы адміністратыўнаму націску ўз’ядналася каля 1.500.000 чалавек з Усходней Беларусі і Ўкраіны. Але справа не была даведзена да канца, нават частка вернікаў вярнулася да ўніі. Адначасова назіралісяпрыклады пераводу ўніятаў у каталіцкую веру, асабліва пашыраныя ў заходніх рэгіёнах Беларусі. Гэта рабілася як памешчыкамі, так і ў выніку падманнай агітацыі ксяндзоў.Беларускія сяляне з’яўляліся галоўным падатковым саслоўем. Адразу пасля далучэння ім была зроблена значная палёгка, але праз некалькі год падушны падатак быў уведзены ў поўным аб’ёме. Дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі серабром (да 1811 г.), у той час як рускія сяляне плацілі асігнацыямі, курс якіх да сярэбраных грошаў быў у некалькі разоў меншы. Да того, у дачыненні сялян уводзілася рэкруцкая павіннасць, невядомая ў Рэчы Паспалітай.
Што тычыцца гарадоў, то трэба адзначыць скасаванне магдэбурскага права. Частка гарадоў і мястэчак атрымалі правы згодна даравальнай граматы гарадам Расійскай імперыі 1785 г. Жыхары іншых мястэчак пераводзіліся ў разрад сялян і маглі быць падараваныя прыватным уладальнікам. Адначасова ўрад адмяніў уладу феадалаў над гарадамі і паступова выкупаў населеныя пункты з прыватных рук. На гараджан, як і на сялян, пашыралася рэкруцкая павіннасць.
Для яўрэйскага насельніцтва вызначалася “мяжа аседласці”, у якую ўваходзілі беларускія і частка ўкраінскіх губерняў. Ім дазвалялася жыць толькі ў гарадах гэтых губерній, займацца толькі рамёствамі і гандлем, забаранялася займацца земляробствам. Яўрэі атрымалі права запісвацца ў мяшчанскае ці купецкае саслоўі пры ўмове спагнання з іх двайных дзяржаўных падаткаў. Гэты закон на доўгі час абумовіў спецыфіку развіцця гарадоў Беларусі, яе прамысловасці, а так сама і грамадска-палітычныя адметнасці беларускага рэгіёну, асабліва ў канцы XIX – пачатку XX стст.
Далучэнне да Расіі спачатку значна паўплывала на паскарэнне эканамічнага развіцця Беларусі. Былі акрэслены напрамкі гаспадарчай спецыялізацыі рэгіёну як часткі гаспадарчага комплексу імперыі. Попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю паспрыяў павялічэнню пасяўных плошчаў, асабліва пад тэхнічныя культуры. Пашыраліся гандлёвыя сувязі і развівалася мануфактурная прамысловасць.
У выніку далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі тут пашырылася і замацавалася прыгонніцтва, паскорылася эканамічнае развіццё, а палітычнае і культурнае жыццё пераарыентавалася ў усходнім накірунку.
- C 1772 г. 2 губернии – Псковская (5 провинций) и Могилевская (4 провинции).
- С 1776 г. 2 губернии – Полоцкая (11 уездов) и Могилевская (12 уездов).
- С 1793 г. 3 губернии – Белорусская, Минская и Литовская.
- С 1795 г. 5 губерний – Полоцкая, Могилевская, Минская, Слонимская, Виленская.
- С 1796 г. 3 губернии – Полоцкая (11 уездов), Могилевская (12 уездов), Минская (13 уездов).
- С 1801 г. 5 губерний – Витебская, Могилевская, Минская, Гродненская, Виленская (просуществовали до революции 1917 г.). 21.
Еще по теме Административно-территориально деление отечественных земель в составе Российской Империи:
- 20.Административно-территориальное деление Великого Княжества Литовского (ХIV – середина ХVI вв.)
- 33.Территория БССР в 20-30 г. Административно-территориальное деление.
- Приложение 5 Административно-территориальное деление Сирии
- Административно-территориальное деление Речи Посполитой
- 19.Административно-территориальное деление Великого Княжества Литовского (вторая половина ХIII – ХIV вв.)
- Особенности перевода земель промышленности, энергетики, транспорта, связи, радиовещания, телевидения, информатики, земель для обеспечения космической деятельности, земель обороны, безопасности и земель иного специального назначения или земельных участков в составе таких земель в другую категорию
- Особенности перевода земельного участка из состава земель запаса в другую категорию земель
- Особенности перевода земель населенных пунктов или земельных участков в составе таких земель в другую категорию
- Особенности перевода земель водного фонда или земельных участков в составе таких земель в другую категорию
- Особенности перевода земель особо охраняемых территорий и объектов или земельных участков в составе таких земель в другую категорию.
- Особенности перевода земель лесного фонда, занятых защитными лесами, или земельных участков в составе таких земель в земли других категорий.
- Особенности ограничения оборотоспособности земельных участков в составе отдельных категорий земель
- 14.6. Режим закрытого административно-территориального образования
- ВОПРОС 2 Исторический аспект становления и развития науки административного права. Источники отечественного административного права